Сымона Серафіновіча, які памёр у 1997 годзе, прызналі вінаватым у генацыдзе
Умоўнае пакаранне не было прызначана.

Сымона Серафіновіча прызналі вінаватым у генацыдзе беларускага насельніцтва. Такое рашэнне вынес сёння Вярхоўны суд.
Прысуд быў вынесены без прызначэння пакарання ў сувязі са смерцю абвінавачанага ў Вялікабрытаніі ў 1997 годзе.
Завочны суд над Серафіновічам пачаўся 3 лютага. Падчас Другой сусветнай вайны Сымон Серафіновіч узначаліў падраздзяленне Мірскай раённай дапаможнай паліцыі. Па яго загадзе ў Мірскім гета было знішчана больш за 3700 яўрэяў, у тым ліку дзяцей і старых.
Пракурор падчас абвяшчэння абвінавачання пералічыў усе ўстаноўленыя прозвішчы знішчаных у Мірскім гета, ён пачаў зачытваць спіс у пачатку пасяджэння і завяршыў толькі пасля перапынку ў судовым паседжанні.
Акрамя знішчэння Мірскага гета, Серафіновіч абвінавачваўся ў асабістым удзеле ў расстрэлах мірных жыхароў, правядзенні акцый запалохвання.
Як вынікае з матэрыялаў справы, якую расследавала Генеральная пракуратура Беларусі, Серафіновіч вінаваты ў смерці больш як чатырох тысяч мірных грамадзян.
Справу складалі 30 тамоў, па ёй праходзілі больш за 50 сведак.
Каментары