Свет3030

Гардон заявіў, што гістарычная сустрэча Трампа і Пуціна па Украіне сарвалася

Украінскі журналіст Дзмітрый Гардон сцвярджаў, што верагоднасць сустрэчы складае 90-95%, але рэчаіснасць у яе, як ні дзіўна, не ўклалася.

Дзмітрый Гардон. Скрыншот з відэа

29 снежня вядомы ўкраінскі журналіст Дзмітрый Гардон у інтэрв'ю заявіў, што гарачая фаза вайны ва Украіне завершыцца ўжо заўтра, 30 снежня 2024 года. 

«Сёння ў нас 29 снежня 2024 года. Я яшчэ раз паўтараю, гарачая фаза вайны завершыцца ў гэтым годзе. Мне скажуць: «Ты звар’яцеў — да канца года засталося ўсяго два дні!». Не, сябры, я не звар’яцеў. У мяне ёсць інфармацыя, і я зараз ёю падзялюся», — сказаў Гардон.

Пасля таго ён патлумачыў, што паведамілі ягоныя крыніцы:

«Заўтра, 30 снежня 2024 года, калі ўсё складзецца добра, а ўсё павінна скласціся добра, павінна адбыцца гістарычная сустрэча, якая завершыць гарачую фазу вайны. Чакаць засталося нядоўга. Заўтра, 30 снежня».

Ніякія афіцыйныя крыніцы не пацвердзілі прагназаванай Гардонам падзеі, а прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што нічога падобнага не плануецца. 

Цяпер жа і сам Гардон на самым зыходзе 30 снежня паведаміў, што сустрэча, маўляў, дакладна планавалася, але сарвалася па віне Пуціна. Таму заканчэння гарачай фазы вайны ў гэтым годзе не будзе, а на далейшую перспектыву ён спрагназаваў ці перамовы, ці эскалацыю канфлікту.

Каментары30

  • Хартию читаю в сортире.
    31.12.2024
    Инересно с какой целью НН публикует мнения интернет-болтунов которые абсолютно некомпетентны во всех ворпросах?
  • Калі
    31.12.2024
    Австрияк, Трампу нішто не перашкаджае весці перамовы як прыватнай асобе. Ён пакуль не мае права штосьці заяўляць ці падпісваць ад імя ЗША. Але яму і няма патрэбы гэта фармальна рабіць.
  • Пацыфіст
    31.12.2024
    Зараз ягоны анонс сапраўды выглядае як трызненне. Учора казаў пра тое, што нейкія важныя асобы мусяць сустрэцца (у гэта можна было паверыць). А зараз ужо наўпрост называе прозвішчы Трамп і пуцін. Складана ўявіць, каб пуцін прыехаў у ЗША, асабліва падчас кадэнцыі Байдэна. І яшчэ ёсць шэраг нюансаў. Карацей, Гардон - гвяздабол.

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўвечары прапануюць часова выключыць электрычнасць2

У Ганконгу прадалі працу Шагала за 4,5 мільёна даляраў

«70% мала, давайце 90%». Як Шпілеўская патрабавала ад Коршунава змяніць вынікі сацапытання14

Беларускія блогеры знялі пад Мядзелам вялізную чараду дзікіх гусей ВІДЭА4

Сацыяпатамі (як і прэзідэнтамі) не нараджаюцца, сацыяпатамі становяцца11

Муж Бондаравай расказаў, за што яе пасадзілі на 13 сутак21

Давыдзька паехаў у Расію пабірацца па старых сябрах і перастаў плаціць за мабільны — яго падхапіў крыптабізнэсмен10

Каардынацыйная рада спрабуе даведацца, ці былі на рахунак фонду Анжалікі Мельнікавай пераведзеныя грошы для дзейнасці КР13

Латушка: Месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай і яе дочак пакуль не высветлена5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць