Грамадства88

Якія новыя перадачы і вядучыя з'явяцца на «Белсаце»?

Галоўная рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык у эфіры канала расказала, чаго чакаць у новым сезоне.

Аліна Коўшык

Галоўная прэм'ера веснавога сезона — «Раніца з Белсатам». Гэта праграма без палітыкі. Яна будзе выходзіць па раніцах у суботу і нядзелю, дзве гадзіны ў жывым эфіры. Вядучыя — Кацярына Раецкая і Дзяніс Дудзінскі, а таксама Святлана і Анатоль Шырвелі.

Запускаюць праграму «Карані праблемаў». Яе будзе весці Яўген Валошын. Там будуць шукаць вытокі сучасных палітычных праблем у гісторыі і сцэнары іх вырашэння.

Адновяць праграму «Ваяры», якая расказвае пра беларусаў, што змагаюцца на баку Украіны. У новым цыкле пакажуць не толькі ваяроў, але і валанцёраў. Будзе новая аўтарка перадачы.

Увечары ў жывым эфіры вяртаецца «Студыя Белсат». «Гэта будзе акумяляцыя аналітыкі, каментароў і меркаванняў у жывым эфіры», — анансавала Коўшык.

Праграмы беларускамоўнай рэдакцыі «Белсату» будуць транслявацца па спадарожніку паводле мінскага часу ў наступныя гадзіны:

  • з 08:00 да 11:00,
  • з 20:00 да 23:00,
  • з 02:00 да 05:00.

Каментары8

  • Pcič
    02.03.2025
    Спадзяюся, ўсё на нашай мове.
  • RIP Belsat
    02.03.2025
    Якія выдатныя гадзіны выдзелілі Белсату. Адразу бачна, што варта было праводзіць рэформы, скарачаць бюджэт, звяльняць працаўнікоў, рабіць скандалы, выдаляць старыя перадачы ды фільмы і так далей.
  • Няма слоў....
    03.03.2025
    Эээээхххх.....

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўвечары прапануюць часова выключыць электрычнасць2

У Ганконгу прадалі працу Шагала за 4,5 мільёна даляраў

«70% мала, давайце 90%». Як Шпілеўская патрабавала ад Коршунава змяніць вынікі сацапытання14

Беларускія блогеры знялі пад Мядзелам вялізную чараду дзікіх гусей ВІДЭА4

Сацыяпатамі (як і прэзідэнтамі) не нараджаюцца, сацыяпатамі становяцца11

Муж Бондаравай расказаў, за што яе пасадзілі на 13 сутак21

Давыдзька паехаў у Расію пабірацца па старых сябрах і перастаў плаціць за мабільны — яго падхапіў крыптабізнэсмен10

Каардынацыйная рада спрабуе даведацца, ці былі на рахунак фонду Анжалікі Мельнікавай пераведзеныя грошы для дзейнасці КР13

Латушка: Месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай і яе дочак пакуль не высветлена5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна17

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць