Свет44

Новая аперацыя гандлёвай вайны: Дональд Трамп уводзіць 25-працэнтныя пошліны на імпарт аўтамабіляў

Трамп заяўляе, што ўвядзенне пошлін прывядзе да «грандыёзнага росту» амерыканскай аўтамабільнай прамысловасці, падштурхне інвестыцыі ў яе і дапаможа стварыць новыя працоўныя месцы.

Фота: Christopher Furlong / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сераду зрабіў чарговы крок у гандлёвай вайне з усім светам: ён абвясціў, што ўводзіць пошліны ў памеры 25% на ўвесь імпарт аўтамабіляў і камплектуючых, піша Бі-бі-сі.

Паводле слоў Трампа, згодна з падпісаным ім указам, новыя пошліны на аўтамабілі ўступяць у сілу ў наступную сераду, 2 красавіка, а спаганяць іх пачнуць з наступнага дня. Пошліны на камплектуючыя ён абяцае ўвесці з траўня або пазней.

Трамп заяўляе, што ўвядзенне пошлін прывядзе да «грандыёзнага росту» амерыканскай аўтамабільнай прамысловасці, падштурхне інвестыцыі ў яе і дапаможа стварыць новыя працоўныя месцы. Аднак многія аналітыкі лічаць, што гэты крок можа прывесці да спынення часткі аўтамабільнай вытворчасці ў ЗША, росту цэн і пагаршэння адносін з саюзнікамі Злучаных Штатаў.

У мінулым годзе ЗША імпартавалі восем мільёнаў машын на суму 240 мільярдаў даляраў, што складае прыкладна палову выручкі ад усіх прададзеных у краіне аўтамабіляў.

Асноўным пастаўшчыком аўтамабіляў у ЗША з'яўляецца Мексіка, за ёй ідуць Паўднёвая Карэя, Японія, Канада і Германія. Шмат якія амерыканскія аўтамабільныя кампаніі, скарыстаўшыся перавагамі зоны свабоднага гандлю, даўно створанай паміж ЗША, Канадаю і Мексікай, размясцілі вытворчасць у гэтых дзвюх суседніх краінах.

Аўтамабілі ў саміх ЗША часта збіраюць з імпартаваных камплектуючых — і яны таксама, згодна з планамі Трампа, трапяць пад пошліны.

Праўда, як тлумачыць Белы дом, для камплектуючых з Мексікі і Канады будзе зроблена часовае выключэнне — да таго часу, пакуль амерыканскія мытнікі і памежнікі не наладзяць сістэму кантролю і збору пошлін.

Мяжу ЗША з Канадай і Мексікай штодня перасякаюць грузы на мільярды долараў.

Акцыі амерыканскай аўтамабільнай кампаніі General Motors у сераду, пасля заявы Трампа, упалі прыкладна на 3%. Акцыі іншых кампаній, у тым ліку Ford, таксама патаннелі.

На адкрыцці таргоў раніцай у чацвер у Токіа акцыі японскіх аўтамабільных кампаній — Toyota, Nissan, Honda — таксама ўпалі.

На пытанне журналістаў, ці ёсць верагоднасць таго, што ён адменіць сваё рашэнне, Трамп запэўніў, што такой няма.

«Калі ты робіш аўтамабіль у ЗША, то мыты цябе не тычацца», — сказаў Трамп.

Імпартныя пошліны (па-англійску іх называюць «tariffs») — гэта падатак, які збіраюць улады, а плаціць імпартуючая кампанія, то бок кампанія, якая працуе ў той краіне, што ўвяла пошліны.

Дональд Трамп уводзіць — або пагражае ўвесці — пошліны на мноства тавараў, што ўвозяцца ў ЗША, спадзеючыся такім чынам абараніць амерыканскіх вытворцаў і падштурхнуць вытворчасць у саміх Злучаных Штатах.

Аднак, дапамагаючы пэўнай частцы мясцовых вытворцаў, пошліны адначасова павялічаць выдаткі тых амерыканскіх фірмаў, у тым ліку аўтавытворцаў, што залежаць ад паставак камплектуючых з-за мяжы.

Каментары4

  • Тайлер
    27.03.2025
    Тое самае робяць што Еýрасаюз супраць кiтайскiх электракараý, але еýрапейцы ýвялi ажно 45% тарыфы. Гэта агульны трэнд зараз - баранiць свой рынак i падтрымлiваць нацыянальных вытворцаý. Амераканцы ý параýнаннi з еýрапейцымi яшчэ не настолькi жорстка дзейнiчаюць калi 25% тарыфы ýводзяць. Толькi карэйскi аýтавытворца Хёндай анансаваý iнвестыцыi ý аýтавытворчосць ЗША ý 21 млрд $ у блiжэйшыя 3 гады. Нiхто не хоча губляць найбуйнейшы ý свеце рынак аýто, таму i iншыя будуць ствараць вытворчасi ý ЗША.
  • Сергей.
    27.03.2025
    А я вижу что Трамп обычный понторез с сильно завышенной самооценкой, типо бывалый мужик все с размаху разрулит и США заживет. А что мешает пошлины вест ина автомобили из США ?
  • Янка
    27.03.2025
    Падвышэнне мытаў - гэта папулісцкі крок, які нічога не дасць. Зборка аўтамабіляў на канвееры - гэта руцінная і ня вельмі кваліфікаваная праца, а большасць іншых аперацый даўно аўтаматызаваныя. Таму перадача зборкі амерыканскіх аўтамабіляў, альбо фасоўкі запачастак у Мексіку на аутсорсінг - гэта быў станоўчы захад ад амерыканскіх вытворцаў, які даволі слаба ўплываў на зніжэнне дадатковай вартасці, створаннай у ЗША. Бо пры гэтым цэнтры распрацоўкі ўсё роўна заставаліся у ЗША, туды ж траплялі роялці ад выкарыстання патэнтаў і тэхналогій, таксама ЗША заставаліся месцам канцэнтравання прыбытка. Вяртанне канвеернай зборкі ў ЗША рэзка ўздыме сабекошт аўтамабіляў з-за неабходнасці падвышэння заробкаў за працу на канвееры на тэрыторыі ЗША і знізіць канкурэнтаздольнасць амерыканскіх аўтамабіляў у сусвеце, якая і так ўжо і так ніжэйшая за плінтус.

Цяпер чытаюць

Генерал Суравікін у кастрычніку 2022 года прапаноўваў ударыць ядзернай зброяй, каб спыніць украінскі наступ3

Генерал Суравікін у кастрычніку 2022 года прапаноўваў ударыць ядзернай зброяй, каб спыніць украінскі наступ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія блогеры знялі пад Мядзелам вялізную чараду дзікіх гусей ВІДЭА3

Сацыяпатамі (як і прэзідэнтамі) не нараджаюцца, сацыяпатамі становяцца11

Муж Бондаравай расказаў, за што яе пасадзілі на 13 сутак21

Давыдзька паехаў у Расію пабірацца па старых сябрах і перастаў плаціць за мабільны — яго падхапіў крыптабізнэсмен10

Каардынацыйная рада спрабуе даведацца, ці былі на рахунак фонду Анжалікі Мельнікавай пераведзеныя грошы для дзейнасці КР13

Латушка: Месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай і яе дочак пакуль не высветлена5

У цэнтры Мінска за два мільёны даляраў прадаецца кватэра ў яшчэ не пабудаваным доме1

Ёсць толькі 10 райцэнтраў, дзе насельніцтва вырасла нягледзячы ні на што. Лідар традыцыйны4

Тысячы нелегальных мігрантаў з Беларусі апынаюцца ў Германіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генерал Суравікін у кастрычніку 2022 года прапаноўваў ударыць ядзернай зброяй, каб спыніць украінскі наступ3

Генерал Суравікін у кастрычніку 2022 года прапаноўваў ударыць ядзернай зброяй, каб спыніць украінскі наступ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць