Ежа22

Ідэя для рамантычнай вячэры: рызота з вяршкамі з пялёсткамі руж

Калі вы хочаце здзівіць гасцей вытанчанай, але ў той жа час простай у гатаванні стравай, рызота з ружамі — ідэальны выбар. Пялёсткі не толькі ўпрыгожаць страву, але і нададуць ёй элегантнасць.

risotto with rose petals
Фота: parmalat.it

Усім вядома, што пялёсткі руж выдатна спалучаюцца з трускалкамі і аздабляюць дэсерты. Але ружа можа ўпрыгожваць і больш сытныя стравы. Памятайце толькі, што не ўсе ружы пасуюць для ўпрыгожвання страў, таму выбірайце ядомыя гатункі, не апрацаваныя хімікатамі.

Гэты рэцэпт стане выдатнай ідэяй для рамантычнай вячэры. Насычаны смак рысу з вяршкамі, прыгатаванага на патэльні, у спалучэнні з тонкім водарам пялёсткаў руж робіць страву неймаверна духмянай і далікатнай.

Каб прыгатаваць рызота з пялёсткамі руж, спатрэбіцца:

  • рыс карнаролі або арборыа — 160 г
  • вяршкі (могуць быць безлактозныя) — 2 ст. л.
  • масла — 50 г
  • здробненыя фісташкі — 30 г
  • чырвоныя і ружовыя пялёсткі руж — прыкладна дзве жмені
  • сухое белае віно — 1 келіх
  • зялёная цыбуля
  • агароднінны булён — па неабходнасці (ад 1 да 3 шклянак)
  • цёрты пармезан — на ваш смак (можа быць 3 ст. лыжкі)
  • соль, перац — на ваш смак

Як гатаваць:

  1. Замачыце пялёсткі руж у вадзе прыкладна на гадзіну. Абсушыце.
  2. Здрабніце шалот і абсмажце яго на патэльні ў невялікай колькасці масла. Дадайце рыс і абсмажвайце на працягу хвіліны.
  3. Уліце белае віно і дайце яму выпарыцца. Затым паступова дадавайце агароднінны булён. Увесь час памешвайце, і калі рыс уцягвае ўсю вадкасць, падлівайце булён па паўшклянкі. У сярэдзіне працэсу гатавання дадайце прасушаныя пялёсткі руж. Давядзіце рызота да гатоўнасці.
  4. Дадайце вяршкі і цёрты пармезан, старанна змяшайце. Падавайце, упрыгожыўшы страву адкладзенымі пялёсткамі руж і груба здробненымі фісташкамі.

Смачна есці!

Каментары2

  • миллион, миллион, миллион алых поз
    09.02.2025
    горстачка рысу з лукам - рамантычная страва паўночнакарэйскай Лукарусі
  • Жвір
    09.02.2025
    Арыгінальнае блюда мала хто здатны зваяць, збольшага падаюць банальную рысавую кашку. І гэта не арыгінальны рэцэпт.

Цяпер чытаюць

Знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Усё важнае, што вядома на гэты момант10

Знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Усё важнае, што вядома на гэты момант

Усе навіны →
Усе навіны

«Ферментаваны напой, скарбніца прабіётыкаў». Захад з захапленнем адкрыў для сябе квас27

Анжаліка Мельнікава вылецела з Польшчы ў Вялікабрытанію10

Расіяне атакавалі беспілотнікамі Дняпро

У Баранавіцкім раёне знік 10-гадовы хлопчык

«Цяпер я на ўколах і антыбіётыках». Апошняе паведамленне ад Анжалікі Мельнікавай было пра цяжкую хваробу12

Менеджарка «Кока-колы», якая пайшла ў палітыку. Што вядома пра зніклую спікерку КР Анжаліку Мельнікаву12

Пасля пачатку перамоў аб перамір'і расійская армія праводзіць рэкордную колькасць «мясных штурмаў»4

Дзярждэп ЗША афіцыйна паведаміў Кангрэсу пра роспуск USAID12

Анжаліка Мельнікава сама пакінула тэрыторыю Польшчы на самалёце12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Усё важнае, што вядома на гэты момант10

Знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Усё важнае, што вядома на гэты момант

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць