Федэральны канцлер Германіі Олаф Шольц падчас выступу на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў суботу, 15 лютага, раскрытыкаваў выказванні віцэ-прэзідэнта ЗША Джэя Дзі Вэнса пра еўрапейскую дэмакратыю, піша Руская служба «Радыё Свабода».

Вэнс выступіў на канферэнцыі з прамовай 14 лютага. Віцэ-прэзідэнт ЗША, у прыватнасці, адзначыў, што еўрапейскія краіны павінны ўлічваць меркаванне сваіх грамадзян і весці дыялог у тым ліку з правапапулісцкімі партыямі.
Раней Вэнс таксама крытыкаваў так званую стратэгію брандмаўэра класічных нямецкіх партый, якая заключаецца ў адмове ад любых формаў узаемадзеяння з ультраправай партыяй «Альтэрнатыва для Германіі» (АдГ).
Шольц у сваім выступе заявіў, што пераважная большасць жыхароў Германіі выступаюць рашуча супраць тых, хто «праслаўляе або апраўдвае злачынны нацыянал-сацыялізм», і не падтрымліваюць палітыку АдГ.
Каментуючы сітуацыю па Украіне, канцлер адзначыў, што Кіеву пасля заканчэння вайны будзе патрэбная свая моцная армія. Дапамагаць ёй, па словах Шольца, будуць Еўропа і трансатлантычныя партнёры. Палітык таксама заклікаў да пастаяннай вытворчасці ўзбраенняў у ЕС.
Разам з тым, па словах канцлера, ён рады, што ЗША пацвердзілі агульную мэту — захаваць незалежнасць Украіны. Заяўленыя прэзідэнтам Расіі планы аб дэмілітарызацыі Украіны праваліліся.
«Перамога Расіі і распад Украіны не прывядуць да міру і парадку ў Еўропе. Мы ніколі не падтрымаем навязаны Украіне мір», — падкрэсліў Шольц.
Германія, са слоў канцлера, для працягу падтрымкі Украіны можа аб'явіць надзвычайную сітуацыю. Такі крок можа спатрэбіцца для таго, каб абысці ўсталяваную нямецкім законам столь запазычанняў сродкаў з бюджэту.
Шольц таксама пацвердзіў прыхільнасць прынцыпу, згодна з якім любыя перамовы пра будучыню Украіны павінны весціся з яе ўдзелам.
«План, як спыніць Пуціна і скончыць вайну». Зяленскі сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам ЗША ў Мюнхене
Вэнс заявіў, што ягоныя словы перакруцілі — ён не дапускае магчымасці адпраўкі амерыканскіх войскаў ва Украіну
Што будзе з Беларуссю пасля размовы Трампа і Пуціна?
ЗША далі зразумець Украіне, што гатовыя размясціць у краіне войскі ў абмен на доступ да 50% яе карысных выкапняў
Зяленскі хоча, каб раздзяляльная лінія ў Еўропе прайшла па ўсходняй мяжы Украіны і Беларусі
Каментары