ЗША разглядаюць змякчэнне столі цэнаў на расійскую нафту і зняцце санкцый з алігархаў
Адміністрацыя Дональда Трампа працягвае аказваць ціск на Кіеў з мэтай прымусіць украінскія ўлады да перамоў з Расіяй аб частковым перамір'і. Але ў выпадку з Масквой Вашынгтон хутчэй схільны да паслабленняў, а не да ўжывання сілы, піша The Moscow Times.

Дарадцы Дональда Трампа ўжо рыхтуюць варыянты змякчэння санкцый, у тым ліку ў пытанні аб цэнавай столі для нафты, якая прадаецца Расіяй, расказалі агенцтву Bloomberg людзі, знаёмыя з ходам абмеркаванняў.
Reuters таксама паведаміў пра распрацоўку прапаноў па змякчэнні энергетычных санкцый, каб іх можна было хутка рэалізаваць у выпадку дасягнення дамоўленасці на сустрэчы Трампа з Уладзімірам Пуціным.
Акрамя таго, паводле інфармацыі агенцтва, у рамках больш шырокага перагляду палітыкі ЗША ў дачыненні да Расеі разглядаецца патэнцыйная адмена санкцый у дачыненні да асобных юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку некаторых алігархаў.
Цэнавая столь для расійскай нафты на ўзроўні $60 за барэль была ўстаноўленая ў снежні 2022 года, калі краіны ЕС таксама ўвялі эмбарга на яе закупкі. З тых часоў Расія навучылася яе абыходзіць, стварыўшы ценявы флот. Ён перавозіць асноўныя аб'ёмы яе нафты, не набываючы ў заходніх кампаній страхавых і фінансавых паслуг, якія могуць быць аказаныя толькі пры яе продажы танней за $60.
Ніжэй гэтага ўзроўню цана цяпер апускаецца ў выніку рынкавых падзей. Так, кошт Urals упаў ніжэй за $55 за барэль пасля таго, як краіны АПЕК+ тыдзень таму наважыліся пачаць павялічваць здабычу, і цана маркі Brent пасля гэтага апусціўся ніжэй за $70 за барэль.
Дадатковыя страты расійскія кампаніі і бюджэт нясуць праз развітальныя санкцыі адміністрацыі Джо Байдэна, уведзеныя 10 студзеня супраць танкераў, нафтатрэйдараў, нафтаздабыўных і страхавых кампаній. У выніку моцна выраслі стаўкі фрахту на дастаўку расійскай нафты, падрываючы даходы экспарцёраў. Вялікія аб'ёмы нафты, вывезеныя з расійскіх партоў, захоўваюцца на падсанкцыйных танкерах у моры, а не разгружаюцца ў партах пакупнікоў.
ЗША не першы раз у гісторыі вядуць гандлёвыя войны. Ці прыносілі поспех папярэднія?
Трамп прыгразіў Расіі санкцыямі, «пакуль не будзе дасягнутае спыненне агню»
«Улік надою». Расійскі банк спрабуе хітра абысці санкцыі — ён замаскіраваўся пад дадатак для даярак
Польшча ўвяла санкцыі супраць яшчэ адной кампаніі, якая пастаўляе беларускія ўгнаенні
Каментары
Трамп сломал мировой порядок, превратив США в придаток России.