Міжнародная федэрацыя баскетбола працягнула адхіленне беларусаў ад міжнародных спаборніцтваў
Міжнародная федэрацыя баскетбола (FIBA) працягнула адхіленне беларускіх і расійскіх каманд ад удзелу ў міжнародных турнірах пад сваёй эгідай. Гэтае рашэнне было прынята на апошнім пасяджэнні цэнтральнага савета FIBA, якое адбылося ў снежні 2024 года.
FIBA працягвае кансультацыі з Міжнародным алімпійскім камітэтам і Асацыяцыяй летніх алімпійскіх міжнародных федэрацый па гэтым пытанні, улічваючы ўнікальныя аспекты баскетбола як каманднага віду спорту.
Нагадаем, што ў сакавіку 2022 года пасля нападу Расіі на Украіну FIBA адхіліла нацыянальныя зборныя, а таксама ўсе мужчынскія і жаночыя клубы Беларусі і Расіі ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах пад сваёй эгідай.
Адхіленыя беларускія спартоўцы і іншых гульнявых камандных відах спорту, апроч футбола.
Каментары