Ілан Маск расказаў, куды падзеліся грошы, нібыта адпраўленыя ва Украіну
Амерыканскі мільярдэр Ілан Маск, які вядомы як актыўны прыхільнік Дональда Трампа і нават з'яўляецца адным з ягоных дарадцаў, выступіў у сацсетцы X са сваёй версіяй, куды дзеліся вялікія амерыканскія грошы, якія не дайшлі да Украіны.

Ілан Маск у Авальным кабінеце. Фота: Andrew Harnik/Getty Images
«Значная частка грошай, «адпраўленых ва Украіну», на самай справе апынулася ў руках палітыкаў ЗША, Нацыянальнага камітэта Дэмакратычнай партыі і некаторых рэспубліканцаў.
Вось чаму Зяленскі сцвярджае, што атрымаў толькі палову грошай», — напісаў Ілан Маск.
Трамп сцвярджае, што ЗША выдзелілі на Украіну значна больш грошай, чым Еўропа. Лічбы кажуць пра адваротнае
Трамп заявіў пра зрыў пагаднення з Украінай па рэдказямельных металах
Зяленскі адказаў Трампу, колькі грошай Украіна выдаткавала на вайну і колькі з іх было амерыканскіх
«Хлуслівая істота». У адказ на словы Трампа ўкраінскае грамадства згуртавалася вакол Зяленскага
Белы дом: Ілан Маск не працуе ў Дэпартаменце па пытаннях эфектыўнасці дзяржапарату
Каментары