Спорт11

Тэлетрансляцыя са стадыёна ў Мінску, які ў 2021 годзе адкрываў Лукашэнка, «небяспечная для здароўя аператараў»

13 сакавіка ў Беларусі стартаваў новы футбольны сезон: прайшоў першы тур сёлетняга чэмпіянату краіны. Між тым у эфіры спартыўнага тэлеканала «Беларусь 5» ніводзін матч не паказалі. Гэта «выклікала вялікі грамадскі рэзананс», а таму на тэлеканале патлумачылі, чаму так адбылося, піша «Прессбол».

Лукашэнка падчас адкрыцця стадыёна «Дынама-Юні» ў 2021 годзе. Фота: БелТА

Перадусім тэлевізійшчыкі ківаюць на тэхнічныя праблемы. Маўляў, да 1 мая рэгламент дазваляе камандам праводзіць матчы на стадыёнах са штучным пакрыццём, а яны звычайна не прыстасаваныя да патрэб тэлетрансляцыі.

Здзіўляе, аднак, што да такіх аб'ектаў належыць і мінскі стадыён, які з помпай у пачатку верасня 2021 года адкрываў сам Лукашэнка:

«Чэмпіён краіны ў цэнтр сталіцы пакуль перабірацца не плануе і туліцца на ўскраіне Мінска, на стадыёне «Дынама-Юні». Адтуль тэлепаказ немагчымы і, як паказала дэталёвае абследаванне арэны, небяспечны для здароўя аператараў і тэхнічнага персаналу», — гаворыцца пра матч мінскага «Дынама» з клубам «Смаргонь».

Між тым у 2021 годзе падчас адкрыцця з удзелам Лукашэнкі прапагандысты захоплена распісвалі перавагі гэтага аб'екта, які да таго рэканструяваўся ажно 10 гадоў:

«На тэрыторыі стадыёна функцыянуюць тры палі са штучным пакрыццём і знешнім асвятленнем, трыбуны на 5,2 тыс. гледачоў, пункты грамадскага харчавання, кабінет меддапамогі, зала для прэс-канферэнцый, пакой допінг-кантролю, адміністрацыйна-бытавы блок, які ўключае 13 гатэльных нумароў на 28 чалавек для пастаяннага пражывання і навучання таленавітых дзяцей з рэгіёнаў Беларусі, два абсталяваныя навучальныя класы, трэнажорная зала».

І вось з такога зусім свежага «наварочанага» аб'екта, аказваецца, арганізацыя трансляцыі не толькі немагчымая, але нават і небяспечная для здароўя людзей, якія спрабавалі б яе арганізаваць.

Каментары1

  • Акупацыя гэта..
    18.03.2025
    Затое некалькі маскальскіх гульняў у праграме было, глядзець іх вядома не будзем.

Цяпер чытаюць

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады46

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавіцкім раёне знік 10-гадовы хлопчык

«Цяпер я на ўколах і антыбіётыках». Апошняе паведамленне ад Анжалікі Мельнікавай было пра цяжкую хваробу12

Менеджарка «Кока-колы», якая пайшла ў палітыку. Што вядома пра зніклую спікерку КР Анжаліку Мельнікаву12

Пасля пачатку перамоў аб перамір'і расійская армія праводзіць рэкордную колькасць «мясных штурмаў»4

Дзярждэп ЗША афіцыйна паведаміў Кангрэсу пра роспуск USAID12

Анжаліка Мельнікава сама пакінула тэрыторыю Польшчы на самалёце12

Беларуска, якая расказвае пра народ нгаі таху. Хто яна — пераможца World Press Photo Таццяна Чыпсанава?3

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала50

Памёр музыка Сяргей Кныш3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады46

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць