Вайна11

12 украінскіх ваеннапалонных з «Азова» асудзілі на тэрміны ад 13 да 23 гадоў. Яшчэ 11 — завочна

Паўднёвы акруговы ваенны суд у Растове-на-Доне прызначыў рэальныя тэрміны зняволення ў калоніі строгага рэжыму для ўкраінскіх палонных, якія ў розныя гады служылі ў палку «Азоў», паведамляе «Медыязона».

Фота: Медыязона

Судовая калегія пад старшынствам суддзі Вячаслава Корсакава вынесла наступныя прысуды: Яраслаў Ждамараў, Аляксандр Мерачэнец, Мікіта Цімонін, Аляксандр Мухін, Алег Тышкула і Артур Грэцкі — па 22 гады калоніі строгага рэжыму; Аляксандр Ірха і Арцём Грабяшкоў — па 20 гадоў; Алег Міжгарадскі — 17 гадоў; Алег Жаркоў — 13 гадоў; Анатоль Грыцык — 19 гадоў; Аляксей Смыкаў — 23 гады.

Усе яны плануюць абскардзіць прысуд. У суд іх прывялі ў кайданках. Перад абвяшчэннем рашэння Алегу Жаркову стала блага — забалеў жывот, яму выклікалі хуткую дапамогу.

Яшчэ адзінаццаць фігурантаў справы атрымалі завочныя прысуды, бо былі раней вернутыя ва Украіну ў рамках абмену палоннымі. Так, Давіда Касаткіна і Дзмітрыя Лабінскага завочна асудзілі на 23 гады калоніі строгага рэжыму.

Дзевяці жанчынам, якія ў розныя гады працавалі ў палку «Азоў» армейскімі паварыхамі, таксама вынесены завочныя прысуды — рэальныя тэрміны ў калоніі агульнага рэжыму, бо жаночых калоній строгага рэжыму ў Расіі няма:

Алена Абрамава, Алена Бандарчук, Лілія Паўрыянідыс, Ніна Бандарэнка, Ірына Магіціч, Уладзіслава Майбарода, Марына Тэкін — па 13 гадоў калоніі; Лілія Рудэнка і Наталля Гальфінер — па 14 гадоў.

Абвінавачванне супраць палонных украінцаў будавалася на тым, што ўсе яны ў розны час праходзілі службу ў атрадзе асаблівага прызначэння «Азоў» і выказвалі «негатыўнае стаўленне да рускамоўнага насельніцтва», а таксама прытрымліваліся «праўкраінскіх радыкальных поглядаў».

Каментары1

  • Andrew
    26.03.2025
    Сейчас очередь Украины поймать раша убийц и вклепать им по 25 за участие в геноциде украинцев.

Цяпер чытаюць

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады46

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Усе навіны →
Усе навіны

«Цяпер я на ўколах і антыбіётыках». Апошняе паведамленне ад Анжалікі Мельнікавай было пра цяжкую хваробу12

Менеджарка «Кока-колы», якая пайшла ў палітыку. Што вядома пра зніклую спікерку КР Анжаліку Мельнікаву12

Пасля пачатку перамоў аб перамір'і расійская армія праводзіць рэкордную колькасць «мясных штурмаў»4

Дзярждэп ЗША афіцыйна паведаміў Кангрэсу пра роспуск USAID12

Анжаліка Мельнікава сама пакінула тэрыторыю Польшчы на самалёце12

Беларуска, якая расказвае пра народ нгаі таху. Хто яна — пераможца World Press Photo Таццяна Чыпсанава?3

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала50

Памёр музыка Сяргей Кныш3

У Беларусі хочуць вярнуць адказнасць за нецэнзурную лаянку22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады46

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць