Здароўе1313

Папулярныя прэпараты Ozempic і Wegovy справакавалі зусім нечаканы эфект у жанчын

Звязана гэта з цяжарнасцю.

Ілюстрацыйная выява. Фота: Getty Images

Папулярныя ў свеце ін'екцыйныя прэпараты для пахудзення і барацьбы з дыябетам Ozempic і Wegovy нечакана спрыяюць цяжарнасці ў жанчын. Прычым з'явіліся выпадкі, калі цяжарылі, нягледзячы на супрацьзачаткавыя лекі ці нават дыягнаставаную бясплоднасць.

Аб гэтым піша навуковы часопіс Nature.

На гэты момант навукоўцы разглядаюць некалькі тлумачэнняў, як такое стала магчымым. Першыя эксперыменты паказалі, што ўвядзенне глюканападобнага пептыда-1 (GLP-1, гармон кішэчніка, які забяспечвае сінтэз інсуліну ў арганізме і адказвае за пачуццё насычэння), якое адбываецца падчас прыёму прэпаратаў Ozempic і Wegovy, моцна зніжае ўплыў кантрацэптываў.

Калі сумяшчаць прэпараты для пахудзення разам з супрацьзачаткавымі лекамі, то эфект ад апошніх зніжаецца да 66% пасля аднаразовага прыёму Ozempic ці Wegovy, бо гармон GLP-1, як аказалася, здольны стымуляваць у арганізме выпрацоўку лютэінавага гармону, які ўплывае на авуляцыю, высветлілі навукоўцы.

Далейшыя эксперыменты на пацуках наблізілі даследчыкаў да тлумачэння раптоўнага з'яўлення фертыльнасці ў бясплодных жанчын. Паводле адной з гіпотэз, аднаўленне метабалічнага здароўя бясплодных жанчын з прычыны прыняцця прэпаратаў для пахудзення магло нармалізаваць гарманальны баланс у іх арганізме і тым самым адрадзіць рэгулярную авуляцыю.

«Хоць пацукі і не з'яўляюцца людзьмі, але ў іх ёсць менструальныя цыклы з фазамі, аналагічнымі фазам у людзей. Нам яшчэ невядомы дакладны механізм аднаўлення фертыльнасці і ступень уплыву на яго з боку GLP-1, але мы амаль упэўнены, што сувязь ёсць.

Мы ўсе чакаем вынікаў наступных эксперыментаў, затаіўшы дыханне», — прызналіся даследчыкі.

Каментары13

  • Гы
    30.06.2024
    Глядзіш і ў Эйсмантшы штосьці атрымаецца з Азэмпікам
  • Каўнерчык
    30.06.2024
    Ёсік, ад Коленькі. Кроўнае раство
  • Контра Цепт
    30.06.2024
    Ёсік, ад Качанавай, тут да бабкі не хадзі, усё і гэтак зразумела

Цяпер чытаюць

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі62

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Магчыма, у мяне нейкія італьянскія карані». Сабаленка паразважала пра нацыянальны характар беларусаў7

У Гродзенскую міліцыю пранік незвычайны «дыверсант» ВІДЭА6

Хто мог бы стаць прэзідэнтам Беларусі ў 2035 годзе — аналізуе Шрайбман52

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна22

У Расіі высокапастаўлены чыноўнік згуляў у хакей і памёр3

Многія робяць тое, што і Трамп. Толькі ціхенька і без экстраваганцыі28

Зваліўся ў брудную лужыну і прасядзеў у полі ўсю ноч у мароз. Як уратавалі 10-гадовага Стаса, які знік у Баранавіцкім раёне1

Генерал Суравікін у кастрычніку 2022 года прапаноўваў ударыць ядзернай зброяй, каб спыніць украінскі наступ6

Прарасійскага актывіста, паплечніка Мірсалімавай асудзілі на 10 сутак за «экстрэмізм»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі62

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць