Эканоміка

У Мінску паставілі «чаравікаматы» — што гэта такое і як яны працуюць? 

У Мінску з'явіліся першыя аўтаматы, у якія можна здаць у рамонт або на хімчыстку абутак, сумкі, заплечнікі. Blizko.by вывучыў, як працуе гэты «чаравікамат» (або «торбамат»?).

Што яшчэ за «чаравікамат»?

Такога тэрміна няма, яго прыдумалі журналісты, бо пакуль не зразумела, як называць такія аўтаматы. Ведаеце паштаматы? Гэта такія аўтаматычныя пункты паштовай сувязі: вялікія шафы, якія стаяць на вуліцах, можна забраць і адправіць лісты і пасылкі. Вось і тут нешта падобнае: праз гэтыя аўтаматы можна здаць у рамонт абутак, а таксама торбы, заплечнікі і вопратку.

Сама кампанія — гэта сетка майстэрняў «Яліна» — пакуль што называе іх альбо «Аўтаматычны пункт прыёму-выдачы рэчаў», альбо «аўтаматычны пункт прыёму-выдачы заказаў», альбо проста «локер» (у перакладзе з англійскай — замыканая шафка).

Дзе знаходзіцца аўтамат?

У Мінску цяпер чатыры такія скрыні-шафкі: дзве ў раёне Арлоўскай, адна ля 9-га кіламетра і яшчэ адна ў ГЦ Dana Mall ля станцыі метро «Усход». Апошні журналісты і адправіліся вывучаць.

Бела-ружовая шафка стаіць ля ўваходу ў падземны ўзровень гандлёвага цэнтра ў тым месцы, куды вядзе травалатар ад прадуктовай крамы Green. Нельга сказаць, што пастаўлены ён вельмі ўдала: літаральна ў адным кроку ад травалатара, які працуе на пад'ём, таму тут пастаянна ходзяць людзі, і разбірацца з прыладай шафы становіцца не вельмі камфортна. І месца тут не самае асветленае.

Як ён працуе?

На сайце кампаніі журналісты не змаглі знайсці апісання працы аўтамата, разбіраліся самі.

У розных месцах аўтамата пералічана, якія паслугі ён дае: рамонт абутку, рамонт торбаў, хімчыстка адзення, парачыстка, азанаванне, рамонт заплечнікаў, хімчыстка абутку, хімчыстка торбаў.

Тут жа на корпусе кароткая інструкцыя ў пяці пунктах: зарэгіструйцеся, абярыце паслугу, пакладзіце рэчы ў мяшок і зацягніце пломбу, аплаціце ў АРІП па спасылцы ў SMS, забярыце выраб па гатоўнасці.

Калі дакрануцца да вялікага экрана, то можна выклікаць вельмі падрабязны раздзел дапамогі, дзе падрабязна апісана, што і як трэба выконваць. Нібыта ўсё зразумела, але інфармацыі шмат, можна заблытацца, таму паспрабуем самі.

Спроба здаць неіснуючы абутак

Паколькі не трэба было рамантаваць або хімчысціць нешта, паспрабавалі проста пакрокава прайсці ўсе этапы да таго часу, пакуль сістэма будзе дазваляць гэта рабіць. Забягаючы наперад, журналісты адзначаюць, што ў сістэме няма абароны ад тэставальніка.

Такім чынам, выбіраем, што мы хочам: здаць рэчы ці атрымаць рэчы. Выбіраем «здаць». Сістэма тут жа прапануе зарэгістравацца па нумары тэлефона. Атрымліваем код у SMS, уводзім яго і ўказваем свае звесткі.

Просяць увесці імя і прозвішча, але ніхто гэта не правярае: можна назвацца хоць Васем Пупкіным. Аднак будзь ты хоць Васем Пупкіным, ты павінен даць згоду на апрацоўку персанальных звестак.

Далей выбіраем паслугу: рамонт, або рамонт і хімчыстка, ці проста хімчыстка. І паказваем, што менавіта здаем: адзенне, торбу/заплечнік, абутак.

На гэтым этапе мы пакуль проста здаем рэч, нідзе не паказваючы, што менавіта нам трэба: паставіць набойкі на абцас або прышыць гузік.

Як толькі выбралі, што здаем, аўтаматычна адкрываецца адна з ячэек. Там ляжыць шчыльны тканкавы мяшок і хамуцік са штрых-кодам.

Інструкцыя дапамогі падказвае, што менавіта з гэтым рабіць: трэба абгарнуць хамут вакол гарлавіны мяшка, прасунуць свабодны канец скрозь адтуліну і шчыльна зацягнуць. Пасля чаго вярнуць мяшок у ячэйку і шчыльна зачыніць дзверцы — яны аўтаматычна зачыняцца.

Калі на ўсіх папярэдніх кроках можна было адмовіцца ад афармлення замовы, націснуўшы на экране кнопку «выйсці», то на гэтым этапе нічога падобнага няма. Як толькі адкрылася ячэйка, з экрана знікае кнопка «выйсці» і застаецца толькі інструкцыя «размясціце заказ у ячэйку, зачыніце дзверцы».

Журналісты вярнулі мяшок і хамуцік у ячэйку, не выкарыстаўшы іх, і зачынілі. Экран выдае: «Ваш заказ прыняты!», а на тэлефон прыходзіць SMS «Дзякуй за ваш заказ, мяшок з пломбай 61459990 прыняты».

Размясціўшы пусты заказ, паставілі ў ступар кур'ера, які прыехаў забіраць мяшок з чаравікамі і ўбачыў пустую ячэйку.

Што б адбылося, калі б пакінулі чаравікі або сумку? Прыязджае кур'ер, забірае ўсе пакінутыя тавары і прывозіць іх у майстэрню, дзе супрацоўнікі іх адкрываюць пад відэазапіс і афармляюць заказы. Пасля чаго на тэлефон прыходзіць яшчэ адно апавяшчэнне: «Заказ аформлены». Па спасылцы можна перайсці ў асабісты кабінет і паглядзець, якія менавіта неабходныя паслугі налічылі спецыялісты і колькі будзе каштаваць выкананне працы.

На гэтым этапе можна пацвердзіць або адмяніць далейшую апрацоўку замовы. Калі адмовіліся — рэч вам вернуць назад у аўтамат. Калі пагадзіліся — трэба аплаціць заказ (у паведамленні ёсць спасылка на яго аплату праз АРІП). Майстры прымаюцца за працу і праз некалькі дзён вяртаюць вашы адрамантаваныя рэчы ў аўтамат. На тэлефон прыходзіць новы код — па ім і забіраеце рэчы з «чаравікамата».

Уражанні

Такія скрыні-локеры-чаравікаматы — карысная рэч, як і любыя іншыя аўтаматы, якія палягчаюць жыхарам карыстанне рознымі паслугамі.

Мабыць, было б нядрэнна дапоўніць апарат магчымасцю аплаты пры атрыманні, і не праз АРІП, а проста шляхам прыкладанні карткі.

Яшчэ б перасунуць аўтамат у такое месца, дзе б ён не перашкаджаў мінакам. І прымацаваць да яго тэчку з файлікамі, у якіх былі б укладзеныя сертыфікаты кампаніі. А то цяпер яны вельмі непрыгожа заткнутыя за трубу збоку ад «чаравікамата».

Каментары

Цяпер чытаюць

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі58

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Вы, верагодна, ясце няправільную колькасць бялку для свайго ўзросту. Вось чаму3

«Магчыма, у мяне нейкія італьянскія карані». Сабаленка паразважала пра нацыянальны характар беларусаў7

У Гродзенскую міліцыю пранік незвычайны «дыверсант» ВІДЭА6

Хто мог бы стаць прэзідэнтам Беларусі ў 2035 годзе — аналізуе Шрайбман52

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна22

У Расіі высокапастаўлены чыноўнік згуляў у хакей і памёр3

Многія робяць тое, што і Трамп. Толькі ціхенька і без экстраваганцыі28

Зваліўся ў брудную лужыну і прасядзеў у полі ўсю ноч у мароз. Як уратавалі 10-гадовага Стаса, які знік у Баранавіцкім раёне1

Генерал Суравікін у кастрычніку 2022 года прапаноўваў ударыць ядзернай зброяй, каб спыніць украінскі наступ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі58

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць