Аўто

Дырэктар завода «БелДжы» расказаў, колькі аўто яны прадаюць у Расію

Летась завод прадаў у паўтара раза болей машын, чым у папярэднім годзе.

Фота: av.by

У 2024 годзе завод «БелДжы» выпусціў 91 500 машын. З іх 25 тысяч прадалі ў Беларусі, астатнія з'ехалі ў Расію, расказаў дырэктар завода Генадзь Свідзерскі ў інтэрв'ю av.by.

Ён лічыць мінулы год паспяховым.

«Мы нарасцілі аб'ёмы продажаў амаль у паўтара раза, у салонах прадстаўлены практычна ўсе даступныя камплектацыі нашых мадэляў, у той час як у 2023-м, прызнаюся, пакупнікам даводзілася месяцамі чакаць замоўленых машын.

І тут ёсць цікавы момант: мы значна нарасцілі продажы, але ў 2024-м доля продажаў «БелДжы» займае крыху больш за 50% на ўнутраным рынку, а летась яна складала 70%».

Вялікая доля машын з канвеера «БелДжы» і раней ішла ў Расію (у 2023-м прадпрыемства вырабіла 68 тысяч аўто, 52 тысячы з іх адпраўленыя ў Расію). Але Свідзерскі адзначае, што ў лістападзе і снежні яны назіраюць зніжэнне аб'ёмаў продажаў у Расіі.

«У працэнтных выражэнні гэта прыкладна мінус 20-30%. Адзначу, што падзенне фіксуецца практычна па ўсіх брэндах. У гэтага працэсу ёсць фундаментальныя прычыны. Адна з іх — павелічэнне утыльзбору ў РФ. Яно стымулявала дадатковы ўвоз замежных аўтамабіляў. Наколькі мне вядома, там назапасіліся сотні тысяч нерэалізаваных аўто, якія імпартаваліся ў тэрміновым парадку да павышэння ставак.

Рэзкае павелічэнне ключавой стаўкі Цэнтрабанка выклікала дысбаланс: машын завезлі шмат, а прыбытковасць тых, хто разлічваў закрыць гэтыя камерцыйныя ўгоды, упала. Да гэтага дадалася яшчэ і няўпэўненасць канчатковых пакупнікоў: можа, лепш грошы пакласці на дэпазіт, таму што потым аўтадылеры ўсё роўна будуць спрабаваць збыць прадукцыю і знізяць цэны?

Зараз мы пастаўляем на расійскі рынак толькі айчынную марку BG (нашы машыны рэалізуюць больш за 140 дылераў), уваходзім там у шасцёрку лідараў па продажах». 

У 2025-м завод спадзяецца прадаюць у Беларусі 30 тысяч аўто.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі38

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі высокапастаўлены чыноўнік згуляў у хакей і памёр3

Многія робяць тое, што і Трамп. Толькі ціхенька і без экстраваганцыі28

Зваліўся ў брудную лужыну і прасядзеў у полі ўсю ноч у мароз. Як уратавалі 10-гадовага Стаса, які знік у Баранавіцкім раёне1

Генерал Суравікін у кастрычніку 2022 года прапаноўваў ударыць ядзернай зброяй, каб спыніць украінскі наступ6

Прарасійскага актывіста, паплечніка Мірсалімавай асудзілі на 10 сутак за «экстрэмізм»7

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю4

Дзеці радзей глытаюць іншародныя прадметы: навукоўцы назвалі невідавочную прычыну1

Польская паліцыя пакуль не змагла вызначыць, дзе знаходзіцца Мельнікава14

Білі Айліш знялася ў роліку пад песню беларусаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі38

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць