Грамадства33

Памятаеце стваральніка адыёзнага сайта «Літкрытыка», які быў палітвязнем? Здаецца, яго арыштавалі зноў

74-гадовы былы кадэбіст Аляксандр Новікаў стаў фігурантам справы аб паклёпе на чыноўнікаў і суддзяў.

Аляксандр Новікаў

«Калі вы чытаеце гэты ліст, са мной нешта адбылося». Такое пасланне ад сярэдзіны лютага 2025 года вісіць на сайце «Літкрытыка», які вёў 74-гадовы экс-супрацоўнік КДБ і экс-палітвязень Аляксандр (Алесь) Новікаў. Ні яго сайт, ні сацсеткі больш не абнаўляюцца.

Новікаў быў адным з самых незвычайных беларускіх палітвязняў — чалавек, які гадамі пляжыў дзеячаў беларускага нацыянальнага руху, а пасля кардынальна змяніў пазіцыю і стаў крытыкаваць Аляксандра Лукашэнку і расійскую агрэсію.

Ён вызваліўся з калоніі №3 Віцебска ў маі 2024 года, правёўшы за кратамі амаль два гады па палітычным матываваным прысудзе — за «распальванне варожасці», а таксама за распаўсюд звестак пра асабістае жыццё (Новікаў апублікаваў у фэйсбуку фотаздымкі і імёны амапаўцаў).

Новікаў не змірыўся з прысудам і адседжанымі гадамі, працягваў пісаць безліч скаргаў, пра што справаздачыўся ў сацсетках. Ён патрабаваў завесці крымінальныя справы на следчага і суддзю, якія займаліся яго папярэдняй справай, а таксама працягваў завочную вайну з экс-кіраўніком пралукашэнкаўскага Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалаем Чаргінцом, якога лічыў вінаватым у сваім турэмным тэрміне.

Аляксандр Новікаў. Фота Oo-spb.by

У снежні 2024 года Новікава выклікалі ў гомельскі ГУБАЗіК, а таксама правялі ператрус і забралі камп’ютар. Гаворка ішла пра тое, што ён дапускаў негатыўныя выказванні ў адносінах намесніка генеральнага пракурора Стука, суддзі Вярхоўнага суда Кавальчука, суддзі Гомельскага абласнога суда Піскунова і Чаргінца, а таксама паведамляў нібыта хлуслівыя звесткі аб прававым палажэнні грамадзян і дзейнасці дзяржаўных органаў.

У лютым 2025 года Новікаў напісаў у фэйсбуку, што на яго завялі крымінальную справу за паклёп:

«Падобна, у следчым падраздзяленні Гомеля (у якім — мне не вядома), у сувязі з тым, што я абараняўся і пісаў скаргі (пра гэта цынічна заяўляе супрацоўнік ГУБАЗіК), заведзена крымінальная справа ў дачыненні да мяне, і фабрыкуюцца яе матэрыялы. Пачаліся дзеянні ў стылі 1937 года. Як мне стала вядома, справа заведзена па арт. 188 КК РБ. Гэта называецца «цырк на дроце». Нават цікава, як яны яго сфабрыкуюць. Во ўляпаліся!»

17 лютага 2025 года яго блог абнавіўся апошні раз. Што цяпер з яго аўтарам, невядома. Магчыма, Новікаў у СІЗА. Адказнасць за «паклёп» (артыкул 188 КК Беларусі)— ад штрафу да 3 гадоў калоніі.

Каментары3

  • Mortal Kombat
    22.03.2025
    Былы жаўнер рэжыма (а былых не бывае) супраць дзейсных хунвэйбінаў. Эпічна!
  • План пасадкі на пяцігодку
    22.03.2025
    Кдбісту спадабаецца за кратамі. Трэба адправіць на нары як мага больш кдбістаў.
  • Дрыль
    22.03.2025
    [Рэд. - Дзякуй, рэдактары паспрабуюць праверыць]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

«Людзі хочуць перамоваў з тымі, хто марыць іх знішчыць фізічна». Гутарка з Аляксандрам Кабанавым пра жыццё, «Белпол» і разыходжанне з Пятрухіным5

«Людзі хочуць перамоваў з тымі, хто марыць іх знішчыць фізічна». Гутарка з Аляксандрам Кабанавым пра жыццё, «Белпол» і разыходжанне з Пятрухіным

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не жартую. Шмат хто хоча, каб я гэта зрабіў». Трамп не выключыў, што пойдзе на трэці тэрмін25

5+ спосабаў падтрымаць і падзякаваць «Нашай Ніве» — некаторыя з іх не будуць каштаваць вам ні капейкі5

«Удар па Tesla» — праціўнікі Маска пратэставалі ва ўсім свеце7

Палкоўнік арміі ЗША пра пошук зніклых вайскоўцаў у Падброддзі: За 24 гады службы я не бачыў нічога падобнага12

На World Press Photo перамог фатограф-ваенкар ТАСС, які здымаў захоп Марыупаля. А вось што абурыла грузінаў

Шрайбман назваў тры прычыны, якія перашкаджаюць Лукашэнку выпусціць палітвязняў18

Ліхачоў і парушальнікаў на электрасамакатах у Мінску будуць выяўляць палявыя каманды

Вы, верагодна, ясце няправільную колькасць бялку для свайго ўзросту. Вось чаму3

«Магчыма, у мяне нейкія італьянскія карані». Сабаленка паразважала пра нацыянальны характар беларусаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі хочуць перамоваў з тымі, хто марыць іх знішчыць фізічна». Гутарка з Аляксандрам Кабанавым пра жыццё, «Белпол» і разыходжанне з Пятрухіным5

«Людзі хочуць перамоваў з тымі, хто марыць іх знішчыць фізічна». Гутарка з Аляксандрам Кабанавым пра жыццё, «Белпол» і разыходжанне з Пятрухіным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць