Грамадства4343

Ці будзе Беларусь плаціць рэпарацыі Украіне? Разважае эксперт

У новым выпуску ТОКу вядомая юрыстка, былая загадчыца кафедры міжнароднага права факультэта міжнародных адносін БДУ Кацярына Дзяйкала патлумачыла, ці павінна Беларусь плаціць рэпарацыі Украіне.

Пашкоджаныя ў выніку расійскага абстрэлу жылыя дамы ў Дняпро. Фота з сацыяльных сетак

Адказ на пытанне, ці будзе Беларусь плаціць Украіне рэпарацыі, на погляд Дзяйкалы, залежыць ад некалькіх фактараў, у тым ліку ад таго, ці будзе Украіна гэтага патрабаваць.

Але, заўважае эксперт, нават у выпадку, калі такое патрабаванне афіцыйна не будзе высунута, Беларусь можа добраахвотна пайсці на такі крок, як гэта зрабіла Аўстрыя пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

@tokbelarus Лукашенко в Гаага - это реально и нужно? #лукашенкт #александрлукашенко #беларусь #нашаніва #новостибеларуси #беларусьновости ♬ Call Me - Sped Up - plenka

Эксперт адзначае, што яна сама лічыць, што Беларусь павінна плаціць рэпарацыі, бо гэта «вялікі ўклад ў пераасэнсаванне таго, што адбылося, і нашай адказнасці». Гэта пытанне, як адзначае Дзяйкала, павінна шырока абмяркоўвацца ў беларускім грамадстве. Выплата рэпарацый — гэта частка калектыўнай адказнасці, праява добрасумленных паводзін.

«Калі Украіна будзе патрабаваць, мы адназначна павінны [плаціць]. (…) Калі Украіна не патрабуе, то я думаю, што неяк гэтае пытанне павінна быць прагаворана. Гэта адказнасць новага ўрада, у тым ліку па частцы адмывання дзяржавы ад таксічнага аблічча, што яму дасталася ў спадчыну. Гэта будзе задачай новага ўраду — адмыцца.

Так не атрымаецца, што, ведаеш, мы тыпу прыйшлі, анучкай выцерлі як бы і ўсё. Не, гэта ўсё за намі ідзе. Гэта суперважна — адказная пазіцыя новага ўрада. І дарослая, я б сказала, пазіцыя. Не саскочыць, калі можна, а падумаць аб тым, наколькі гэта важна. І ўзяць адказнасць на сябе», — даводзіць Дзяйкала.

Эксперт звяртае ўвагу на важнасць пры будучай распрацоўцы і прыняцці дамоўленасцяў аб выплаце рэпарацый абавязкова прымаць пад увагу той факт, што грамадства не магло паўплываць на рашэнні органаў кіравання дзяржавай, але супраціўлялася гэтаму рашэнню і пацярпела.

Глядзіце цалкам:

Каментары43

  • Пытаньнечка
    11.02.2025
    А Украина будет выплачивать репарации Грузии и Молдове? Про то как когда-то Украина фактически сыграла роль, которую сейчас играет Беларусь. Юрист блин, Беларусь по факту окупиравана и беларусы не воюют на территории Ураины. В чужом глазу(беларуском), как говориться-соринку увидишь, а в чужом(украинском) можно и бревно не заметить. Во время российской агрессии против Грузии с территории Украины , тоесть Крыма российские корабли обстреляли Грузию и высаживали десант. Более того! Украинское УНА-УНСО ещё и отправляло добровольцев воевать на стороне приднестровья против Молдовы! 
  • Юрыст юрысту
    11.02.2025
    Можа з Ауганiстану, Венгрыi i Чэхаславакii з Украiны рэпарыцыi патрабаваць бо украiнцы таксама удзельнiчалi ва уварваньнi i былi сябрамi ААН у той час?
  • А ці будзе гэтая адказная, дарослая пазіцыя?
    11.02.2025
    Зараз набягуць “усходнія немцы”, ці то “рускія” ці то новыя “палякі” са знакам якасці ды пачнуць тут ліць свае інфантыльныя слёзы, маўляў “мы не ўчым не вінаватыя, гэта ён сам 30 гадоў усё вырашае, а мы толькі ціха сядзім на печцы ў хаце з краю”.

Цяпер чытаюць

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі17

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійскага актывіста, паплечніка Мірсалімавай асудзілі на 10 сутак за «экстрэмізм»6

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю4

Дзеці радзей глытаюць іншародныя прадметы: навукоўцы назвалі невідавочную прычыну

Польская паліцыя пакуль не змагла вызначыць, дзе знаходзіцца Мельнікава14

Білі Айліш знялася ў роліку пад песню беларусаў1

У «Мінск-Свеце» пабачылі дзіўную жывёлу: мінчукі спрачаюцца, хто гэта можа быць13

СМІ раскрылі просты і рэалістычны план, як Трамп зможа заставацца прэзідэнтам ЗША да 2037 года29

«Сядзеў сем разоў за крадзяжы». Каларытны беларус трапіў ва ўкраінскі палон, паваяваўшы тыдзень2

Былы палітвязень Віктар Лосік распавёў пра сваё вызваленне і пераезд з сям'ёй у Польшчу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі17

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць