Грамадства44

Вольга Лойка: Я не вельмі веру ў перспектывы міністра Маркава дастаць паўнамоцтвы з-пад ААЦ

У аналітычным выпуску ТОК эканамічная аглядальніца Вольга Лойка выказала свой пункт гледжання на міністра інфармацыі Марата Маркава.

На погляд Вольгі Лойка, Марат Маркаў адносіцца да тых людзей, якія пасля 2025 года паспрабуюць павялічыць свой уплыў. І гэтаму спрыяюць абставіны — рашэнне аб узмацненні паўнамоцтваў чыноўнікаў, у прыватнасці, старшынь райвыканкамаў, агучанае падчас нарады ў Лукашэнкі. 

«Ёсць адчуванне, што нейкая частка ўлады цяпер не тое што раздаецца ці аказалася без дагляду, але яна з'явілася. Пасля той нарады выйшлі старшыні райвыканкамаў і расказвалі БелТА аб тым, што сітуацыя мяняецца, настроі мяняюцца, што такая цэнтралізацыя ўлады ўжо не патрэбна. Відавочна, далі такую ​​ўводную. Частка ўлады будзе пераразмяркоўвацца», — заўважае аналітык.

Марат Маркаў. 27 верасня 2024 года

«Маркаў, мне здаецца, адзін з тых, хто будзе прэтэндаваць. Ён ужо абазначыў гэтую амбіцыю, што нешта ў Беларусі няма [органа кшталту] Раскамнагляду — вельмі ўплывовага органа, які вызначае інфармацыйны парадак, які не толькі рубільнік у руках трымае, можа і забараніць, і адкрыць», — дадае яна.

Лойка звяртае ўвагу, што ў Беларусі падобныя функцыі размеркаваныя паміж некалькімі органамі — двума міністэрствамі, сувязі і інфармацыі, а таксама такой закрытай структурай як Аператыўна-аналітычны цэнтр (ААЦ).

«Наколькі рэальна з-пад ААЦ зараз дастаць нейкія паўнамоцтвы на карысць Белкамнагляду, я не ведаю. Я не вельмі веру ў перспектывы Маркава», — даводзіць Лойка.

Як тлумачыць аналітык, яе скептыцызм заснаваны на тым, што Маркаў, маючы вялікія рэсурсы, не можа нават забяспечыць больш-менш прыстойную лічбу праглядаў сваёй перадачы на АНТ пры даступнасці любых спікераў.

«Тут табе даступна ўсё, у цябе любыя рэсурсы, у цябе рэсёрчары (расследавальнікі. — НН), а на выхадзе прадукт, які не вельмі. Таму «Раскамнагляд» іх не выратуе. Дадатковы функцыянал ён можа перацягнуць на сябе. Ці будзе гэты Белкамнагляд эфектыўнейшы, чым ААЦ, я сумняюся. Я сумняюся якраз таму, што лава кароткая, што няма там людзей, якія могуць зрабіць нешта такое па-за межамі нейкага простага функцыяналу», — тлумачыць Лойка.

На заўвагу Насты Роўды аб тым, што Маркаў уваходзіць у элітарны клуб уладальнікаў матацыкла Harley-Davidson і быў заўважаны побач з Віктарам Лукашэнкам, Лойка адказала:

«Ведаеш, нават «Харлей Дэвідсан» ратуе не ўсіх. Я вось Шуневіча згадваю, ён таксама, па-мойму, з матацыклістаў. І хто ён цяпер? Паляўнічы і рыбалоў ганаровы».

Каментары4

  • )
    17.02.2025
    Але ж Лойка зусім як дзіця…. Якую ўладу хто аддае? Нават смешна. На паперы нешта напісалі і сярлівыя прадсядацелі пабеглі? Ніхто нічога не дзеліць. Гэта толькі каб потым казлоў знайсці. А Маркаў…. Нават і казаць няма чаго.
  • даведка
    17.02.2025
    Главное, не заблытацца во всех этих Белкомнадзорах и Белкоммунамашах.
  • Инсайд
    17.02.2025
    Противостояние в песочнице

Цяпер чытаюць

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі17

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю4

Дзеці радзей глытаюць іншародныя прадметы: навукоўцы назвалі невідавочную прычыну

Польская паліцыя пакуль не змагла вызначыць, дзе знаходзіцца Мельнікава14

Білі Айліш знялася ў роліку пад песню беларусаў1

У «Мінск-Свеце» пабачылі дзіўную жывёлу: мінчукі спрачаюцца, хто гэта можа быць13

СМІ раскрылі просты і рэалістычны план, як Трамп зможа заставацца прэзідэнтам ЗША да 2037 года29

«Сядзеў сем разоў за крадзяжы». Каларытны беларус трапіў ва ўкраінскі палон, паваяваўшы тыдзень2

Былы палітвязень Віктар Лосік распавёў пра сваё вызваленне і пераезд з сям'ёй у Польшчу1

Рабаў расказаў, якім будзе надвор'е ў красавіку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі17

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць