Вайна1111

Шрайбман пра тое, што зразумеў з размоў з еўрапейскімі дыпламатамі

Аналітык Арцём Шрайбман паразважаў, ці зможа Еўропа нарасціць дапамогу Украіне.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп спыніў вайсковую дапамогу Украіне. Наколькі змогуць краіны Еўропы яе кампенсаваць?

На погляд аналітыка Арцёма Шрайбмана, за тры гады вайны еўрапейцы рабілі недастаткова, хоць шмат абяцалі. Але самі еўрапейцы глядзяць на сітуацыю інакш. У якасці прыкладу Шрайбман згадаў сваю нядаўнюю размову з еўрапейскімі дыпламатамі:

«Вось мы нядаўна былі на адной сустрэчы з заходнімі дыпламатамі, і я аднаму сказаў: «Чаму мы павінны цяперашнія заявы аб тым, што Еўропа прачынаецца, неяк успрымаць інакш, чым тое, што вы гаварылі тры гады таму, калі поўнамаштабная вайна толькі пачалася? Вы ж нічога не зрабілі за гэтыя тры гады па вялікім рахунку». Ён адказвае: «Ну як гэта «нічога»? Мы свае чаканні ад сябе перавыканалі».

І я разумею, што гэта праўда»,

— заўважае Шрайбман у новым выпуску ютуб-праекта «Гадзіннічак цікае».

Аналітык дадае:

«Яны маюць рацыю ў тым, што перавыканалі свае ўласныя чаканні ад сябе і свае ўласныя магчымасці. Пытанне, ці ёсць у іх яшчэ запас, каб перавыканаць іх яшчэ так, каб гэтага хапіла. Наша планка чаканняў, каб гэта Украіну выратавала. А іх планка чаканняў — «Ну, мы сябе пераадолелі». Пытанне ў тым, ці сыдуцца гэтыя чаканні і рэальнасць».

На погляд Шрайбмана, патрабаванне з боку адміністрацыі Трампа да Еўропы ўзяць на сябе адказнасць за ўласную бяспеку прыводзіць да пэўнага абуджэння ЕС.

«Мне здаецца, гэта можа быць адзіным пабочным плюсам гэтай адміністрацыі ЗША. Я не гатовы потым выказаць ёй удзячнасць. Як некаторыя кажуць: Трамп на самой справе капітулюе ва Украіне, каб Еўропа адумалася. (…) Я ў гэта не веру, таму што выказваць удзячнасць ЗША ў такой сітуацыі гэта ўсё адно, як быць удзячным бацьку, які пайшоў з сям'і да суседкі, за тое, што дзеці навучыліся працаваць».

Каментары11

  • политзек
    09.03.2025
    Answer, ну давай, предложи другой.. настоящий, полезный.
    или только г***но на вентилятор умеешь накидывать и других хейтить?
    а вот что ТЫ полезного людям рассказал?
  • Answer
    09.03.2025
    политрук, где ты увидел хейт? Покажи мне его! Никто тебе нечего не должен. Тут тебе не там.
    Неприязнь к свободе слова и чужому мнению типично лукашистская.
  • 1
    09.03.2025
    Што азначае "еўрапейцы"? Ёсць немцы, ёсць венгры, ёсць палякі, ёсць партугальцы, ёсць эстонцы. Усе яны вельмі па-рознаму дапамагалі. Як можна іх неяк аб'яднаць у адно?

Цяпер чытаюць

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі52

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна22

У Расіі высокапастаўлены чыноўнік згуляў у хакей і памёр3

Многія робяць тое, што і Трамп. Толькі ціхенька і без экстраваганцыі28

Зваліўся ў брудную лужыну і прасядзеў у полі ўсю ноч у мароз. Як уратавалі 10-гадовага Стаса, які знік у Баранавіцкім раёне1

Генерал Суравікін у кастрычніку 2022 года прапаноўваў ударыць ядзернай зброяй, каб спыніць украінскі наступ6

Прарасійскага актывіста, паплечніка Мірсалімавай асудзілі на 10 сутак за «экстрэмізм»7

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю4

Дзеці радзей глытаюць іншародныя прадметы: навукоўцы назвалі невідавочную прычыну1

Польская паліцыя пакуль не змагла вызначыць, дзе знаходзіцца Мельнікава14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі52

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць