Культура11

У Жыровіцкім манастыры разабралі іканастас, з якога раней выкінулі беларускія абразы

У Свята-Успенскім саборы манастыра пачалася рэстаўрацыя аднаго з найстарэйшых у краіне барочных іканастасаў, які ў мінулыя дзесяцігоддзі зведаў радыкальную русіфікацыю.

Разборка іканастаса ў Жыровіцкім манастыры. Скрыншот рэпартажа АНТ

У 2023 годзе ў Жыровічы ўжо выязджалі спецыялісты Нацыянальнага мастацкага музея, супрацоўнікі «Белрэстаўрацыі», якія вывучалі сітуацыю. У выніку абследавання стану іканастаса, былі выяўлены тыя элементы, якія неабходна аднавіць або поўнасцю замяніць.

Цяпер, як паведаміў тэлеканал АНТ, пачалі нарэшце дэмантаваць іканастас, які лічыцца адным з самых старых, што захаваліся на Беларусі. Яго рэстаўрацыя зойме каля двух гадоў.

Разборка іканастаса ў Жыровіцкім манастыры. Скрыншот рэпартажа АНТ

Першапачаткова ва Успенскім саборы быў толькі цэнтральны іканастас, пабудаваны каля 1730 года, які добра захаваўся да нашых дзён. У 1779 годзе для роспісу гэтага іканастаса, як і іканастаса Яўленскай царквы, быў запрошаны майстар Рыгор Мядзведскі. Іканастас сабора выкананы ў характэрным стылі барока. Звяртаюць на сябе ўвагу абразы апосталаў, цэнтральная выява «Спаса Уседзяржыцеля» ў сярэбранай раме. Бакавыя часткі іканастаса храналагічна адносіцца да рамонту храма ў 1860-я гг., як і сярэбраныя шаты на абразах.

Іканастас мае досыць вялікія памеры — цэнтральная частка 12 на 6 метраў, бакавыя элементы — 7 на 5. Дэмантаж, які пачалі з бакавых частак, рэстаўратары праводзячы выключна ўручную, каб нічога не пашкодзіць. 

Паступовая замена беларускіх барочных абразоў на «псеўдарускія»

У 2009 годзе па благаславенні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта сем старадаўніх абразоў з іканастаса Успенскага сабора былі перададзены Жыровіцкім манастыром у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.

Барочныя абразы былі заменены на сучасныя, якія выкананыя ў нібыта «старажытнарускім стылі» інакіняй Анфісай. Гэтыя абразы выбіваюцца па стылі з барочнага іканастаса і барочных інтэр’ераў храма.

Пасля з іканастаса прыбралі і разьбяны дэкор. Сёння частка дэкору вярнулася, праўда, зусім не таго, што быў раней.

Абразы з іканастаса Успенскага сабора Жыровіцкага манастыра на выстаўцы «Залаты век беларускага іканапісу. XVII стагоддзе». Невядомы віленскі (?) мастак. Пасля 1676 г. Фота: Нацыянальны мастацкі музей

Іканастас асобна прапісаны ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей як частка дэкаратыўнага аздаблення сабора, які з'яўляецца часткай архітэктурнага ансамблю міжнароднага значэння. Абразы, як неад'емная частка іканастаса, таксама мусяць захоўваць гэты статус.

На думку актывістаў, у час рэстаўрацыі варта было б вярнуць у іканастас хаця б копіі арыгінальных барочных абразоў, але малаімаверна, што гэта будзе зроблена, бо ў гэтым не зацікаўлены сам манастыр.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • барбариска
    27.09.2024
    Очень хорошо, что спрятали от попов-оккупантов оригиналы в музее. Лучше там, чем в сыром подвале или сарае.

Цяпер чытаюць

«Проста ў страўнік мышы заліваем дозу алкаголю». Навуковец — нясумна пра азэмпік, тлушч, алкаголь і змену генаў1

«Проста ў страўнік мышы заліваем дозу алкаголю». Навуковец — нясумна пра азэмпік, тлушч, алкаголь і змену генаў

Усе навіны →
Усе навіны

Білі Айліш знялася ў роліку пад песню беларусаў1

У «Мінск-Свеце» пабачылі дзіўную жывёлу: мінчукі спрачаюцца, хто гэта можа быць13

СМІ раскрылі просты і рэалістычны план, як Трамп зможа заставацца прэзідэнтам ЗША да 2037 года29

«Сядзеў сем разоў за крадзяжы». Каларытны беларус трапіў ва ўкраінскі палон, паваяваўшы тыдзень2

Былы палітвязень Віктар Лосік распавёў пра сваё вызваленне і пераезд з сям'ёй у Польшчу

Рабаў расказаў, якім будзе надвор'е ў красавіку1

Сакрэтны дакумент Пентагона паказаў рэзкую змену ваенных прыярытэтаў ЗША7

«Харчразвёрстка на банкаўскім узроўні». Лойка патлумачыла, як разумець першыя заявы Галоўчанкі на чале Нацбанка9

Першая спроба вадалазаў дабрацца да патанулай машыны ў Падброддзі аказалася няўдалай7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Проста ў страўнік мышы заліваем дозу алкаголю». Навуковец — нясумна пра азэмпік, тлушч, алкаголь і змену генаў1

«Проста ў страўнік мышы заліваем дозу алкаголю». Навуковец — нясумна пра азэмпік, тлушч, алкаголь і змену генаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць